У Беларусі быў падрыхтаваны праект пастановы, якая рэгулюе дзейнасць рэпетытараў. Дакумент, як лічыць дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова, прадпісвае жорсткія абмежаванні для рэпетытарскай дзейнасці і фактычна ўводзіць сістэму татальнага кантролю.

Кажа Таццяна Шчытцова:
– Гэты дакумент сведка часу, ён паказнік і сістэматычна адлюстроўвае палітыку рэжыму ў галіне адукацыі. Праект гэтага дакумента відавочна накіраваны на ўзмацненне кантролю за дзейнасцю рэпетытараў. Пазіцыянуе рэпетытараў як патэнцыйную пагрозу для спажыўцоў, для дзяржавы. Для патэнцыяльных вучняў гэты дакумент абмяжоўвае магчымасці адукацыйных паслуг. Поўнасцю ўзяць пад кантроль творчае выхаванне дзяцей.
Сярод асноўных патрабаванняў праекту — абавязковае выкарыстанне беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў пры анлайн-занятках, забарона навучання непаўналетніх мастацтву, музыцы і іншым творчым дысцыплінам, а таксама патрабаванне абвяржэння навучальнага статусу вучняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Офіс СЦ






