BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэтыя людзі маглі выйсці на свабоду значна раней”

У нашай беларускай супольнасці няма эмпатыі да тых, хто 5 гадоў правёў у беларускай турме і зараз выйшаў на волю, яна яшчэ крыху не даспела. Гэты час наклаў свой адбітак на свядомасць палітвязняў і бачанне рэальнасці. Так вызваленне 123 беларускіх закладнікаў рэжыму і першую прэс-канферэнцыю пракаментаваў чалец камісіі па адукацыі Каардынацыйнай рады, фракцыя “Наша справа” Аляксандр Паршанкоў:

 Аляксандр Паршанкоў
Аляксандр Паршанкоў

–  Для мяне, безумоўна, гэта была радасная навіна, таму што вызвалілі людзей, якіх я бязмерна і бясконца паважаю, у тым ліку майго блізкага сябра Аляксандра Фядуту. Таму, канешне, гэта радасць, але былі і такія сумныя ноткі, таму што я ўпэўнены, што гэтыя людзі маглі выйсці на свабоду значна раней. І гэта вялікі боль, што мы як беларускія дэмакратычныя сілы, увогуле як беларусы не здолелі зрабіць гэта раней.

13 снежня 2025 года ў межах маштабнай гуманітарнай акцыі на волю выйшлі 123 беларускія палітвязні. Сярод іх — Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка. Гэтае гістарычнае вызваленне стала вынікам прамых перамоў паміж ЗША і афіцыйным Менскам, у выніку якіх большасць вызваленых (114 чалавек) былі перапраўленыя ва Украіну.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя