BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэтым разам працэдура выглядае зацягнутай”

“Ад 2 да 3 месяцаў займае падрыхтоўка да чарговага вызвалення палітвязняў. Але гэтым разам працэдура выглядае зацягнутай. Хутка вясна, але мы не атрымліваем інфармацыі, што такія перамовы паміж беларускім і амерыканскім бокам вядуцца”. Кажа былы палітвязень, прымусова дэпартаваны ў Літву, кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук:

Зміцер Кучук у цэнтры. Фота "Вясна".
Зміцер Кучук у цэнтры. Фота “Вясна”.

– Таму што былі абяцанні Трампа выпусціць паўтары тысячы, былі такія дамоўленасці, але, на жаль, ужо хутка вясна, а дамоўленасці з боку Лукашэнкі не выконваюцца. Тут важна, каб амерыканскі бок больш актыўна і больш патрабавальна да гэтага ставілася. Усё ж такі было выпушчаны, якія былі абяцаныя. І я разумею, наколькі гэта важна, бо сам знаходзіўся ў турме.

Па стане на сёння, 13 лютага, як сведчыць старонка праваабарончага цэнтруа “Вясна”, у Беларусі налічваецца 1142 палітвязня. А ўсяго пачынаючы ад 2020 года палітвязнямі былі прызнаныя 4429 асобаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя