BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Лёс «случчакоў» мог скласціся інакш”

27 лістапада 1920 года на Случчыне пачалося паўстанне, якое цяпер называюць «Слуцкім Збройным Чынам».

Пра тое, чым было гэта паўстанне для Беларусі, кажа гісторык Аляксей Мядзведзь:

– Гэта важны гістарычны прыклад самаарганізацыі беларусаў.

РР: Чаму вось гэты збройны чын не ўдаўся?

– Там некалькі вельмі важных фактараў. Справа ў тым, што і колькасць падраздзелаў паўстання супраць бальшавікоў было не вельмі вялікім, толькі некалькі тысяч супраць дзесяці наступаючых на беларускае фармаванне.чырвонаармейцаў. Другі момант – не было адпаведнай дамовы з іншымі беларускімі нацыянальнымі сіламі.

Аляксей Мядзведзь лічыць, што лёс змагароў за Случчыну мог бы скласціся зусім інакш:

– Калі б гэтаму пытанню больш надзялялі ўвагі на тэрыторыі Польшчы, калі мы так змадэлюем сітуацыю, то, напэўна, такое нацыянальнае фармаванне і мясцовыя органы ўлады маглі б быць. І агулам магла б быць захаваная маленькая ў такім гібрыдным выглядзе беларуская аўтаномія.

Тэма Слуцкага паўстання забароненая ў Беларусі. Апошнія навуковыя працы на гэту тэму выходзілі ў Беларусі ў пачатку 2000-х.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя