BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гісторык распавёў, як змянілася стаўленне магілёўцаў да расейцаў пасля акупацыі гораду

Для беларусаў вельмі важна ведаць сваю гісторыю, каб рабіць менш памылак у сучасным жыцці для збудавання ўласнай цывілізаванай краіны. Адным з прыкладаў для аналізу з´яўляецца Магілёўскае паўстанне 1961 года пад час 13 -гадовай вайны паміж Масковіяй і Вялікім Княствам Літоўскім.

Калі жыхары Магілёва дабравольна ў 1654 годзе запрасіліся пад маскоўскае крыло, а праз год ужо зразумелі сваю памылку, гаворыць гісторык Андрэй Радаман:

– Падданы караля Польскага і Вялікага Князя Лтоўскага Крыштаў Богуш піша «Граждане Могилёва добровольно сдались под русскую защиту». Да 1660 году гэтая тэррыторыя цалкам кантралявалася маскоўскім войскам. Па выніках Богуш піша: «В конце концов переменив свои мысли, и начав освобождаться от опасных поледствий этого тяжкого ярма, они вырезали русский гарнизон».

Лекцыя пра Магілёўскае паўстанне была прачытана Андрэем Радаманам у Беларускай прасторы «Робім разам». Паводле Андрэя Радамана, галоўная наша праблема на цяперашні час – гэта гістарычная неадукаванасць беларусаў, адсутнасць нацыянальнага ўніверсітэта, які выхоўваў бы нацыянальную эліту.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя