BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гісторыка Ігара Мельнікава прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Гісторыка Ігара Мельнікава прыгаварылі да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Як паведамляе Генпракуратура, 44-гадоваму ўраджэнцу Бабруйска інкрымінавана “іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

Падставай стала інтэрв’ю “Еўрарадыё”, якое ён даў у студзені 2022 года, знаходзячыся ў Польшчы. У пракуратуры заявілі, што на судзе ён поўнасцю прызнаў віну.

Менскі гарадскі суд прыгаварыў яго да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Прыгавор быў агучаны сёння, 13 верасня. Працэс вёў суддзя Міхась Макарэвіч.

Прыгавор у сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Ігар Мельнікаў спецыялізуецца на ваеннай гісторыі і перыядзе знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921-1939 гадах.

Пра яго затрыманне стала вядома ў ліпені. У жніўні суд прызнаў кнігі гісторыка «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Мельнікаў прызнаны палітвязнем.