
Беларус, народжаны ў Эстоніі, Юрась Юркевіч усё жыццё прысвяціў працы на карысць Беларусі – ён адзін з галоўных знаўцаў ваенных фармаванняў БНР, ініцыяваў усталяванне шыльдаў ў гонар БНР у Таліне і Францішка Багушэвіча ў Вільні, спрыяў з’яўленню важных медыйных праектаў і дапамагаў рэпрэсаваным дзеячам культуры, у апошні год даследаваў пытанне культурнага вынішчэння беларускай нацыі.
Пры канцы года ў Юрася выявілі пухліну мозгу. Пасля аперацыі ён сутыкнуўся з афазіяй і парушэннем функцый правай рукі. Цяпер яму неабходная працяглая рэабілітацыя, хімія- і радыётэрапія, што патрабуе вялікіх фізічных і фінансавых рэсурсаў. Увесь цяжар ляжыць на сям’і, даходы якой несумерныя тратам на лячэнне і рэабілітацыю.
Для гэтых патрэбаў Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак. Усе сродкі, якія паступяць на яго, будуць перададзеныя на лячэнне Юрасю, без % на абслугоўванне.
Мэта збору – 15 000 еўра.
Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак для дапамогі Юрасю. Усе сродкі, якія паступяць на яго — будуць перададзеныя непасрэдна сям’і Юрася.






