BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Глыбоцкага культурыста-палітвязня Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць

Супраць яшчэ аднаго палітычнага зняволенага завялі новую крымінальную справу. Вядомага глыбоцкага культурыста Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксандра затрымалі больш за год таму. За нібыта «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22. Цяпер стала вядома, што палітвязня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску.

Сярод артыкулаў – абраза Лукашэнкі, абраз прадстаўніка ўлады, удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе.