
Год на волі пасля чатырох год палону за кратамі дыктатара Лукашэнкі быў у актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк насычаным і паспяховым. Шмат спраў было зроблена як у асабістым жыцці, так і ў грамадскім, гаворыць Паліна:
– Кантакты з дзецьмі аднавіліся. Грамадска-палітычная дзейнасць за гэты год праходзіла вельмі паспяховая, вельмі выніковая. Мне удалося выступіць некалькі разоў у Еўрапарламенце. Я брала ўдзел у міжнародных сустрэчах. Я дала вельмі шмат інтэрв’ю замежным журналістам менавіта з мэтай данесці сітуацыю, якая склалася зараз у Беларусі, і тое, што адбываецца з палітычнымі закладнікамі рэжыму Лукашэнкі.
Паводле Паліны, менавіта яна спрычынілася і парупілася, каб Алена Гнаўк і Вікторыя Кульша, якія былі ў кепскім стане, былі ўключаны ў спіс апошняй партыі вызваленых палітзняволеных.
Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года. Асуджана на 2 гады за нібыта гвалт у адносінах да міліцыянта і абразу прэзідэнта. Замест двух гадоў за кратамі адбыла чатыры.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






