Мінулы год для Беларусі адзначыўся масавымі пераследамі за салідарнасць. Сярод затрыманых — пенсіянеркі, падлеткі, хворыя і шматдзетныя бацькі. Рэжым працягвае змагацца з усімі, каго лічыць «экстрэмістамі».

У 2024 годзе адбыліся восем хваляў памілаванняў, у выніку якіх на свабоду выйшлі 227 палітвязняў. Але штодзённыя затрыманні працягваюцца, а агульная колькасць людзей за кратамі застаецца стабільна высокай.
Праваабаронцы Вясны адзначаюць жудасныя ўмовы ўтрымання палітвязняў: адсутнасць медыцынскай дапамогі, катаванні, ізаляцыя ад знешняга свету.
Беларускае Радыё Рацыя
Малюнак: “Вясна”