BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Год таму ў калоніі памёр Мікалай Клімовіч

7 траўня 2023 года ў віцебскай калоніі №3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў “Аднакласніках” на карыкатуру на Лукашэнку. Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла, дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляў Ілля Гузарэвіч.

Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Негледзячы на гэта, пінскі суд прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. У зняволенні Мікалай Клімовіч вытрымаў крыху больш за два месяцы.