BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Год утрымліваюць у рэжыме інкамунікада, 9 месяцаў — у ШІЗА

Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль два гады. У ліпені 2023 года яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года.

Год таму мужчыну этапавалі ў наваполацкую калонію № 1, адміністрацыя якой вядзе ціск на палітвязня.

«Вясна» ад былых зняволеных даведалася, што амаль адразу пасля этапу Мікалая змясцілі ў ШІЗА, дзе ён бесперапынна знаходзіўся паўгода. Акрамя гэтага, ужо год палітвязня фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада.

Крыніца: “Вясна”