BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Год за кратамі палітвязень Зміцер Гарбуноў

Год – такі тэрмін за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасця Зміцер Гарбуноў. Большую частку прысуджанага часу зняволення ён ужо правёў за кратамі і хутка павінен выйсці на волю:

Палітвязню Змітру Гарбунову былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2021 года блогер нібы пакінуў абразлівы каментар пад фотаздымкам лідскага міліцыянта Антона Кацілы. Каментар быў пакінуты ў кантэксце затрымання загінулага палітвязня Вітольда Ашурка. Таксама абвінавачванні прад’явілі за каментар, пакінуты ў жніўні 2021 года у Facebook-суполцы пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка назваў нацыянальны беларускі сцяг “анучай”.

Прысуд – 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Марыя Аліферук. Праз паўгады палітвязень павінен выйсці на волю.

Беларускае Радыё Рацыя