BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыяна Завадская ўжо год за кратамі

Год знаходзіцца за кратамі палітзняволеная з Берасцейскай вобласці Дыяна Завадская.

Дзяўчына асуджаная па двух крымінальных палітычна матываваных артыкулах:

– Палітзняволенай Дыяне Завадскай былі прад’яўленыя арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы.

Пасля таго як пачалася вайна ва Украіне, Дыяна Завадская разам з сынам выехала ў Грузію, узначальвала каманду тэсціроўшчыкаў у EPAM. Вярнулася ў Беларусь і была арыштаваная. Унесена ў так званы “спіс экстрэмістаў”.

Дакладны вынік суда невядомы, пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №4.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”