Год – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцешчыны Андрэй Цыпак.

Ён праходзіць адразу па трох крымінальных палітычна матываваных артыкулах:
– Палітвязень Адрэй Цыпак абвінавачваецца ў такіх артыкулах як арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці ці варажнечы, арт. 352 Крымінальнага кодэкса — неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй і арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.
Жыхар Берасця, былы супрацоўнік МТС, быў затрыманы яшчэ на пачатку лістапада 2022 года. Згодна следства, Андрэй Цыпак перадаў у «Чорную кнігу Беларусі» дадзеныя некалькіх дзяржаўных службовых асобаў і пракурораў. Таксама вядома, што падчас затрымання палітвязня моцна збілі. Вынік суда, як і месца адбыцця пакарання, невядомыя.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






