Гомельскага актывіста Васіля Палякова зноў асудзілі. У Гомелі 9 лютага над Васілём адбыўся ўжо другі запар суд за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Вынік праваабаронцам пакуль невядомы.
Нагадаем, Васіля затрымалі падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітзняволеных і былых палітвязняў. Тады яго асудзілі да 15 сутак арышту.