BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гомельскага студэнта затрымалі за лічбы ў нікнэйме

Студэнта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта затрымалі за лічбы ў нікнэйме. Прымусова запісанае відэа з ім з’явілася ў тг-канале, звязаным з беларускімі сілавікамі.

Затрыманы студэнт / gomelspring.org

У ім хлопец кажа, што ў месенджары тэлеграм у яго цягам некалькіх месяцаў стаяў нікнэйм, які заканчваўся 14 і 88. Гэтыя лічбы — атрыбуты неанацыстаў.

Хлопец кажа, што ў часе стварэння нікнэйма не ведаў значэнне лічбаў. “Сёння мяне запрасілі ў міліцыю і ўсё патлумачылі”, — кажа ў канцы відэа студэнт. Яму пагражаюць адказнасцю паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэкса.

Беларускае Радыё Рацыя