
Грамадска-адукацыйны праект пад назвай “Справа выбару” працягвае сваю працу за мяжой. Яго ўдзельнікі апавядаюць пра выбары, дэмакратыю, правы чалавека простай і зразумелай мовай, пераважна праз адукацыю, — распавёў эксперт па выбарах, былы кіраўнік дэпартамента выбараў БДІПЧ АБСЕ Аляксандр Шлык:
— Наша ініцыятыва называецца «Справа выбару», і наша галоўнае мота – гэта тое, што быць актыўным грамадзянінам – справа выбару. Мы, у адрозненне ад шмат якіх іншых праектаў ці ініцыятыў па грамадзянскай адукацыі, ставім сабе на мэце масавую грамадзянскую адукацыю, каб даць магчымасць кожнаму беларусу крыху павысіць ровень ведаў пра дэмакратыю, выбары і правы чалавека.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Аляксандр Шлык таксама адзначыў, што цяпер даступны квіз па спасылцы https://vybar.org/quiz/, па выніках якога можна атрымаць спецыяльны сертыфікат.
Разам з тым рэсурсы “Справа выбару” прызнаныя экстрэмісцкімі, таму для доступу з Беларусі лепш карыстацца VPN.
Беларускае Радыё Рацыя