BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грамадзянін Ізраіля прайшоў праз катаванні ў лукашэнкаўскім ізалятары

Грамадзяніна Ізраіля, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, затрымалі і асудзілі на адміністрацыйны арышт. За кратамі ён прайшоў праз цяжкія фізічныя і псіхалагічныя катаванні. Цяпер мужчына вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль, піша ізраільскае выданне Ynet.

Мужчыну затрымалі на пачатку лютага. У яго тэлефоне знайшлі падпіску на так званы “экстрэмісцкі кантэнт” — гэта была суполка ў Фэйсбуку, дзе абмяркоўвалі жыццё ў Ізраілі і Беларусі.

Сваякі мяркуюць, што насамрэч мужчыну арыштавалі за ўдзел яго сына ў дэманстрацыі ў Ізраілі ў падтрымку беларускай апазіцыі.

Мужчыну адправілі на 15 сутак у ізалятар. Паведамляецца, што там яго марылі голадам і катавалі электратокам.

Таксама лукашэнкаўскія ўлады канфіскавалі дакументы ізраільцяніна. Вярнуцца дадому ён змог толькі па часовым пашпарце, атрыманым у ізраільскай амбасадзе.

Як паведаміла МЗС Ізраіля, даная сітуацыя склалася датычна ізраільскага грамадзяніна, які да таго ж мае беларускае грамадзянства. «Міністэрства замежных спраў і амбасада Ізраіля ў Беларусі суправаджалі яго сям’ю, аказвалі ім спецыялізаваную консульскую дапамогу і абслугоўванне», – гаворыцца ў апублікаваным выданнем адказе дыпламатычнага ведамства.