Беларуску Дзіяну Маісеенку затрымалі пры перасячэнні мяжы Грузіі з Армэніяй , паведаміў у фэйсбуку палітык і адвакат Алесь Міхалевіч. 2 верасня 2024 году а 9 гадзіне Дзіяну Маісеенку затрымалі пры перасячэньні мяжы Грузіі з Арменіяй, бо яна знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па адным з часта ўжываных беларускімі ўладамі палітычных крымінальных артыкулаў. Гаворка ідзе пра ўдзел у пратэстах. У Беларусі ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Як удакладніў Міхалевіч, судовае пасяджэньне па справе затрыманай Дзіяны прызначаць ў бліжэйшы час. «Маё адвакацкае бюро ўжо падключылася да гэтага працэсу. Думаю, што нам удасца адстаяць правы Дзіяны і дамагчыся адмовы ў яе экстрадыцыі з Армэніі, паколькі міжнароднае права забараняе экстрадыцыю асоб, якія пераследуюцца па палітычных матывах, але патрэбная дапамога журналістаў і Офіса Ціханоўскай, якія ўжо паінфармаваныя», — заявіў Алесь Міхалевіч.






