BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грошы на помнік палітвязню Ігару Ледніку сабралі за некалькі дзён

За некалькі дзён удалося сабраць грошы на ўсталяванне помніка на магіле палітвязня Ігара Ледніка, які памёр у няволі на 64-м годзе жыцця.

Фонд салідарнасці BySol абвясціў збор 11 сакавіка. Неабходна было сабраць 2 тысячы еўра. Цяпер ужо на гэты збор пералічана 2015 еўра.

Ігар Леднік памёр 20 лютага ў Менскай раённай лякарні. Яго даставілі туды з бабруйскай калоніі №2, дзе ён адбываў пакаранне. У палітвязня была інваліднасць другой групы, ён меў праблемы з сэрцам.

За артыкул у партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя” Ледніка абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і прысудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.

У Беларусі ў зняволенні памерлі найменш пяць палітычных вязняў.