BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Грошы ніхто не крадзе, яны ідуць на праграмы, якія дапамагаюць людзям”

Беларусы замежжа цяпер могуць дапамагчы былым палітвязням рознымі шляхамі: як фінансава, так і інфармацыйна. Пра гэта распавяла прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.

Яна адзначыла:

-Першы крок – гэта прыходзіць да арганізацый, якія ўключаныя ў дапамогу. Запытваць не ў палітвязняў, а ў арганізацый, таму што  толькі арганізацыі ведаюць, якую дапамогу ўжо далі і якая дапамога патрэбная. Па-другое, мы бачым, што больш сродкаў выдаткавана Міжнародным гуманітарным фондам. Мой заклік – перастаньце сварыцца, перастаньце казаць, што нешта не працуе! Усё добра працуе, грошы ніхто не крадзе, грошы размяркоўваюцца на тыя праграмы, якія дапамагаюць людзям. Калі ў вас няма грошай, у вас ёсць голас. Адвакатуйце за тое, што палітвязням патрэбная дапамога. Прыходзьце валанцёрамі.

Вольга Зазулінская дадала, што на сем’і экс-палітвязняў працягваюць ціснуць улады. “Таму многія былыя зняволенныя вельмі абмежавана распавядаюць, што з імі адбывалася за кратамі”, – патлумачыла дзеячка.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя