Групу падлеткаў, якія паказвалі сярэдні палец на фоне салюту 9 траўня, прымусілі выбачыцца.
Відэазапіс апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі. На запісе паказаны тры дзяўчынкі — карцінка знарок размытая, каб не было відаць твараў, галасы змененыя. Адна з іх плача. Адзначаецца, што жэст падчас салюту дэманстравалі 6 дзяўчат ад 13 да 15 гадоў з розных школ горада і раёна. Таксама, паводле сцвярджэння сілавікоў, “высветлены і 13-гадовы хлопец, які здымаў прыяцелек”.
Цяпер усе непаўналетнія будуць пастаўленыя на прафілактычны ўлік, а тыя, хто дасягнуў 14 гадоў, — яшчэ і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Іх бацькам пагражае штраф, гаворыцца ў паведамленні.
Беларускае Радыё Рацыя






