BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія: беларусаў Батумі запрашаюць на дэбаты

23 студзеня 2024 году ў межах Дня дыяспары ў Батумі ў прасторы “аКсяродак” адбудуцца дэбаты паміж сябрамі Каардынацыйнай Рады Раманам Кісляком і Яраславам Бекішам.

Пра будучыя дэбаты распавядае праваабаронца Раман Кісляк:

Будзем праводзіць дэбаты на тэму вызвалення Беларусі. Мы абодва знаходзімся ў Каардынацыйнай радзе, і напэўна ёсць пра што пагаварыць. Будуць невялікія дэбаты. Будзе дыскусія з усімі ўдзельнікамі. Мы яшчэ думаем над асаблівасцямі фармату. Спадзяюся, што будзе цікава ўсім. Магчыма, зробім таксама трансляцыю.

Сустрэчы ў батумскай прасторы «аКсяродак» у межах Дня дыяспары адбываюцца штоаўторак ужо больш за месяц, і на кожную сустрэчу ў залежнасці ад фармату прыходзяць ад 10 да 25 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя