Беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку, які жыве ў эміграцыі ў Грузіі, пільна патрэбна фінансавая падтрымка і дапамога.

Што адбываецца з праваабаронцам, распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Беларускі праваабаронца Раман Кісляк знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі. Гэтая сітуацыя звязаная з немагчымасцю легалізацыі ў Грузіі, дзе Раману адмовілі ў прытулку з прычыны пагрозы дзяржаўнай бяспекі. Цяпер Раман чакае суда, які адбудзецца 26 лютага. У выніку адмовы праваабаронцу пагражае дэпартацыя ў Беларусь, дзе яго чакае арышт і вялікі тэрмін зняволення.
Каб дапамагчы Раману ніжэй пададзеныя рахункі праваабаронцы:
PayPal Рамана: @Kisliak
№ карты 4315714004720791
банк ТВС RAMAN KISLIAK 07/25
IBAN: GE26TB7752045064400003
Беларускае Радыё Рацыя