BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія канчаткова адмовіла праваабаронцу Раману Кісляку ў прытулку

Апеляцыйны суд у Тбілісі 11 ліпеня прыняў рашэнне адхіліць скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка, піша «Позірк».

Тым самым ён падтрымаў пазіцыю Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі – адмовіць беларусу ў прадастаўленні палітычнага прытулку. Рашэнне канчатковае і не падлягае абскарджанню ў грузінскіх інстытутах.

Само судовае пасяджэнне па скарзе прайшло тыдзень таму. Падчас працэсу выступалі сам Кісляк, ягоны адвакат, прадстаўнік аддзела міграцыі МУС. Суддзя, паводле слоў праваабаронцы, задаваў шмат пытанняў. Па словах Кісляка, пасля сённяшняга рашэння ён мае 30 дзён на тое, каб пакінуць Грузію. Праваабаронца мае намер абскардзіць рашэнне грузінскіх уладаў у структурах ААН.