BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грынкевіч: Абжываюся ў Арменіі і шукаю дапамогі

Актывіст і блогер Зміцер Грынкевіч трапіў у Арменію два месяцы таму пасля чарговага «візерану».

Грузінскія памежнікі нечакана адмовілі яму ва ўездзе ў Грузію — без тлумачэння прычын. І цяпер ён, замест планаванага вяртання, апынуўся ў новай рэчаіснасці — у Ерэване. У Арменіі Зміцер не сядзіць без справы: працягвае весці блог, падтрымліваць сувязь з беларускімі ініцыятывамі, дапамагае новым уцекачам адаптавацца і шукае магчымасці для воланцёрства.

-Я займаюся найбольш сваім каналам. Раблю стрымы-шпацыры па Ерэване. Праўда, у апошнім з такіх ролікаў на мяне накінуліся расейцы, пажадалі, каб мяне машына збіла. А потым спыталіся, як я стаўлюся, ці паважаю расейцаў.

Па словах Зміцера, ён так і не змог атрымаць візавую падтрымку ад розных беларускіх ініцыятываў, але ўдзячны і за малую дапамогу, якую аказалі:

-Змог прабіцца да чалавека з “Байсола”, ён парадамі дапамагае. Праўда, размова зводзіцца ў рэшце рэшт да таго, што хутчэй за ўсё мне трэба шукаць варыянт уладкоўвацца тут. Вельмі малы шанец патрапіць у Польшчу. І нашая юрыстка падкінула расейскі фонд, які ўзяўся дапамагаць. Але толькі адзін чалавек напісаў рэкамендацыю.

Каб даведацца, як жывецца беларусу ў Арменіі, Зміцер запрашае далучыцца да яго ютуб-канала https://www.youtube.com/@ZuchZmicier.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя