BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арменія і Грузія мяняюць заканадаўства для мігрантаў

На Каўказе змяняецца заканадаўства для мігрантаў — новыя правілы закранаюць не толькі Арменію, але і Грузію, дзе традыцыйна ёсць беларуская прысутнасць. Што азначаюць гэтыя змены для грамадзян Беларусі, якія жывуць і працуюць у рэгіёне?

Зміцер Грынкевіч

Пра сітуацыю ў армянскай сталіцы — Ерэване — распавядае беларускі блогер Зміцер Грынкевіч, які ўжо больш за паўгода жыве ў Арменіі і назірае перамены знутры.  

-Апублікаваны закон, які прыняты, але пачне дзейнічаць восенню. Паводле яго, стане больш жорсткай міграцыйная палітыка. У парламенце будуць выдаваць квоты, якой колькасці людзей можны выдаць ВНЖ, якой колькасці магчымасць працаваць. Падаражэе на 50% плата за падачу на ВНЖ.

Па словах блогера, Грузію чакаюць яшчэ большыя змены:

-У Грузіі працаваць змогуць толькі людзі, якія маюць ВНЖ. Другі момант, трэба будзе браць дазвол на працу ў афіцыйных органах, само сабой, не бясплатна. Яшчэ працадаўцу трэба будзе абгрунтаваць, чаму ён хоча ўзяць не картвэла, а замежніка.

Па неафіцыйных дадзеных цяпер у дзвюх каўказскіх краінах, Арменіі і Грузіі, жыве больш за 10 тысяч беларусаў, якія пакінулі Радзіму пасля падзеяў 2020 году.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя