BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грынкевіч: Беларусы ў Ерэване актывізуюцца

У армянскім Ерэване беларусы апошнім часам сталі больш актыўна аб’ядноўвацца і ладзіць супольныя актыўнасці. Пра гэта распавёў беларускі актывіст і блогер Зміцер Грынкевіч.

 Зміцер Грынкевіч
Зміцер Грынкевіч

Паводле яго слоў, цягам апошняга месяца ў горадзе прайшло некалькі ініцыятыў, накіраваных на згуртаванне беларускай дыяспары. У прыватнасці, беларусы арганізуюць нефармальныя сустрэчы, а таксама абмеркаванні грамадска-палітычных падзей. Асобную ўвагу супольнасць надала святкаванню Дня Волі — гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка. Гэтае свята традыцыйна адзначаецца беларусамі па ўсім свеце і застаецца сімвалам незалежнасці і нацыянальнай годнасці.

Як прайшоў у Ерэване Дзень Волі, распавядае Зміцер Грынкевіч:

-Ля помніка Заравару Андраніку – гэта вайсковы кіраўнік, якога можна параўнасць з нашым Булак-Балаховічам, стаялі з плакатамі, усклалі кветкі да помніка, частавалі мінакоў, якія праходзілі, яблыкамі, салам з чорным хлебам.

Па словах блогера, у Арменіі паліцыя амаль не рэагавала на акцыю:

-Было пару паліцэйскіх, якія падышлі, здалёк зірнулі і адышлі як мага далей.

Актывіст зазначае, што нават маленькай супольнасцю беларусаў Арменіі можна рабіць розныя акцыі, якія паказваюць беларускую прысутнасць на Каўказе.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя