Беларускі актывіст і блогер Зміцер Грынкевіч чакае вырашэння сваіх візавых і побытавых справаў на тэрыторыі Арменіі.

Зміцер распавёў, што здарылася з ім пасля таго, як яго не пусцілі на тэрыторыю Грузіі грузінскія памежнікі:
-Дайшоў да месца, дзе яшчэ цягнула картвэльская сувязь. Гадзіну – дзве перапісваўся. Гутарыў з праваабаронцамі, юрыстамі, знаёмымі і вырашаў што і як мне рабіць і магчымыя варыянты. Таму што адразу перайсці на армянскі бок – гэта значыла б, што я наогул нічога не магу вырашыць. Былі на сувязі тады. Пераканалі, што ў тым горадзе мне няма чаго рабіць. І прыехаў я ў Ерэван.
Па словах актывіста, ён будзе чакаць вырашэння свайго візавага пытання:
-Думаю накіроўвацца ў Польшчу. Але жыццё часам робіць сюрпрызы. Таму я збіраюся накіроўвацца, а як будзе – не ведаю.
РР: Як Вам Ерэван? Што Вы там робіце?
-Я тут усяго пару дзён, таму не магу расказаць багата пра Ерэван. Але горад зусім не такі, як Батумі. Горад вельмі прыгожы.
Ужо ў бліжэйшыя дні у тэлеграм-каналах беларусаў Грузіі і Арменіі з’явіцца збор дапамогі беларускаму актывісту і блогеру Змітру Грынкевічу.

Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





