BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Губарэвіч: Кадравая матрыца адкрыта для кожнага, хто хоча ў будучыню Беларусі

Кадравая матрыца, якая распрацавана ў межах кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі», афіцыйна адкрыта для шырокага кола грамадзян.

Пра гэта паведаміў намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Юрый Губарэвіч:

Матрыца – сістэма дзяржкіравання. Мы прапануем яе запаўненне, перадусім тым, хто зараз знаходзіцца ў “Кадравым рэзерве”, хто падаў заяўку на далучэнне да “Кадравага рэзерву”. Прапануем абраць тое месца, дзе ён ці яна сябе патэнцыйна бачаць. Адпаведна, гэта будзе дапамагаць самім удзельнікам арыентавацца, якія веды ім патрэбныя. Для нас гэта дапамога, каб падбіраць пэўныя праграмы.

Па словах спадара Губарэвіча, Кадравая матрыца — гэта інструмент, які дазваляе кожнаму жадаючаму заявіць пра сваю гатовасць да ўдзелу ў пабудове новай сістэмы кіравання ў Беларусі. Платформа дазваляе карыстальнікам пазначыць свае кампетэнцыі, вызначыць цікавыя ім напрамкі дзейнасці і сфармуляваць свой уласны вектар прафесійнага развіцця.

Запоўніць Кадравую матрыцу можна праз афіцыйны сайт ініцыятывы: https://pr-belarus.org/be/news-by/personnel-matrix.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя