BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ГУБАЗіК арыштаваў удзельніцу антываеннага мітынгу ў Маскве

У тыкток-акаўнце 31-гадовай Ксеніі Марук з’явілася відэа, знятае ў кабінеце ГУБАЗіК.

Здымак: Наша Ніва

У роліку дзяўчына распавядае, што некалі паўдзельнічала ў антываеннай акцыі ў Маскве і была затрыманая мясцовымі сілавікамі. Пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь, яе затрымалі губазікаўцы, каб нібыта «разабрацца, што адбылося». Ксенію ўжо затрымлівалі ў лютым мінулага году. Тады яе таксама змусілі запісаць відэа і адпусцілі.

Беларускае Радыё Рацыя