BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Правакацыя міліцыянтаў не ўдалася

Салігорскія аператыўнікі ў 2023 годзе спрабавалі асуджаных на 6 гадоў калоніі сям´ю палітвязняў Аляксандра і Таццяну Біруляў з Салігорска асудзіць паўторна за нецэнзурнае слова на плоце дырэктара «Беларускалія», але ўжо разам з іх адзінай дачкой.

Аляксандр Біруля

Гаворыць Аляксандр Біруля:

– Катавалі яе там, каб яна напісала яўку з пакаяннем, і яна напісала. А жонка мая ў калоніі, баялася за дачку, і таксама «оперы» яе там раскруцілі і таксама напісала яўку з пакаяннем. Дачка адно напісала, жонка напісала другое. А я ўвогуле адмовіўся штосьці пісаць, таму што, па-першае, мы такое не рабілі.

У 2022 годзе муж і жонка Аляксандр і Таццяна Бірулі былі асуджаны на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму за распаўсюд газет, надпісы на будынках, распальванне нацыянальнай варожасці і варажнечы, паклёп на Лукашэнку. Аляксандр Біруля ўнесены ў спісы тэрарыстаў і экстрэмістаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя