Стартавала рэгістрацыя на канфэрэнцыю «Новая Беларусь 2025». Пра гэта абвешчана ў афіцыйных акаўнтах дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

Арганізатары абяцаюць: “Дыялогі, якія яшчэ ніколі не былі публічнымі. Пытанні, ад якіх не ўцячы. Дэбаты, пасля якіх мяняюцца погляды. Інтэрактыў, які ствараеш менавіта ты. Рашэнні, што могуць вызначыць наш шлях да 2030 года”.
Канферэнцыя будзе ісці цягам 2 насычаных дзён 9-10 жніўня ў Варшаве. Плануецца абмеркаваць, чаго дамагліся, што страцілі, што зразумелі беларусы за пяць гадоў пасля 2020-га.
Для ўдзелу трэба запоўніць адмысловую электронную форму. Адказ будзе дасланы да 20 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя






