Ідзе збор дапамогі былому палітзняволенаму Віктару Панцялееву пасля чатырох гадоў калоніі, каб ён мог пачаць нанова жыццё ў Польшчы. Мужчына быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па «масавых беспарадках», прысуд – 4 гады калоніі, якія ён цалкам адбыў.

«Я не быў гатовы да пераезду ні маральна, ні фінансава. Я паспеў сабраць толькі невялікі заплечнік з дакументамі і зменным адзеннем. Я апынуўся ў Польшчы і падаў заяву на міжнародную абарону, але без легалізацыі я пакуль не магу знайсці добрую працу… Увесь час у турме мяне не пакідала думка, што калі вытрымаю ўсё і выйду, беларусы мяне падтрымаюць. Разумею, што шмат каму зараз у эміграцыі няпроста, таму буду ўдзячны за любую самую малую дапамогу», – кажа былы палітвязень.
Падтрымаць яго можна на BYSOL пры ўмове, што гэта для вас бяспечна.