Падаруй дзецям свята! Сродкі на калядныя падарункі для дзяцей беларускіх ветэранаў у Літве, якія змагаліся за свабоду і жыццё людзей, збірае ініцыятыва “Росквіт” дабрачыннай арганізацыі KUS.

Паводле былога добраахвотніка Палка імя Кастуся Каліноўскага, сузаснавальніка Ініцыятывы “Росквіт” дабрачыннай арганізацыі KUS Аляксандра Клачко, такі збор яны ладзяць ужо трэці год.
– Пачынаў яе памерлы Аляксандр Царук, пазыўны «Сашко». Мы з ім сумесна гэта ладзілі, ужо два гады таму. І зараз будзе ўжо трэці раз, як мы гэта спрабуем зрабіць. У мінулым годзе мы гэта рабілі з яго дачкой. І вельмі нам спадабаліся эмоцыі, якія мы бачылі на тварах дзетак.
Усяго ў Літве сёння 10 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые бацькі з’яўляюцца беларускімі ветэранамі, якія ваявалі ва Украіне.
Далучыцца да збору можна тут:
💰 Stripe.
💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama (Roskvit — dovanos vaikams).
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





