BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ідзе змаганне за беларускую аўдыторыю”

намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі

Улады з 2020 года робяць усё магчымае, каб нарасціць прапагандысцкія прадукты, як уласныя, так і расейскія, – кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

-Сёння ідзе вайна за беларускую аўдыторыю. Усе паказчыкі, сацыялогія розная, але ўсё гаворыць пра тое, што мы па-ранейшаму змагаемся за беларусаў унутры Беларусі. З аднаго боку, прапаганда ўсе высілкі прыкладае, з другога боку, медыйшчыкі, якія ў розных краінах, дзесьці можа без заробку, без офісу, без нейкіх добрых магчымасцяў, але яны па-ранейшаму маюць імпэт працаваць і даносіць інфармацыю і рабіць гэта эфектыўна.

На сённяшні дзень за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 37 працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Такія лічбы дае Беларуская асацыяцыя журналістаў. У ліку палітвязняў – Анджэй Пачобут, Дзяніс Івашын, Павел Мажэйка, Кацярына Андрэева, Ігар Лосік і шматлікія іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя