Палітвязень Ігар Аліневіч у чэрвені трапіў у лякарню ў Калядзічах праз падазрэнне на язву страўніка, паведамляе тэлеграм-канал «Краіна для Жыцьця».
Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШІЗА жодзінскай турмы № 8, дзе палітвязень адбывае тэрмін.
Ігар — актывіст анархісцкага руху, яго асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па стане на 16 жніўня ў Беларусі 1378 палітвязняў, прызнаных праваабарончай супольнасцю Беларусі.