BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ігар Палынскі: Пра ўключэнне ў базу вышуку і крыміналку ведаю

Беларускага журналіста і музыку Ігара Палынскага, які ўжо некалькі год жыве ў Беластоку, унеслі ў базу вышуку МУС Расеі.

Ігар пракаментаваў гэту навіну наступным чынам:

– Насамрэч мяне ўключылі ў расейскую базу вышуку даволі даўно. Можа год таму, можа больш. Зараз проста мае сябры заўважылі, што там з’явілася яшчэ і фотка з базы беларускіх пашпартоў. Таксама я звярнуў увагу, што кантактная інфармацыя, па якой пільныя грамадзяне, напрыклад, калі ведаюць пра маё месцазнаходжанне, то могуць звярнуцца па нумары тэлефона, ёсць там унізе, і гэта беларускія нумары тэлефонаў.

Па словах Ігара Палынскага, ён выпадкова таксама даведаўся і пра крымінальную справу, якую распачалі ў адносінах да яго:

– Я ўжо даўно перастаў шукаць логіку ў тым, што яны робяць, як яны займаюцца пераследам менавіта людзей, якія з’ехалі. Я ведаю пра тое, што на мяне ў Беларусі заведзена крымінальная справа, і даведаўся пра гэта абсалютна выпадкова. Калі мне пра гэта расказалі, я патэлефанаваў следчым у Маладэчна, бо менавіта маладэчанскія мной цікавяцца. Яны прапанавалі мне прыехаць з дакументамі да іх, каб яны пераканаліся, што гэта менавіта я, тады яны мне раскажуць, чаго яны ад мяне хочуць.

Нагадаем, што цягам апошняга тыдня ў расейскай базе вышуку сябе знайшлі беларускія журналісткі Таццяна Каравянкова і Глафіра Жук. Паспрабаваць знайсці сябе ў гэтай расейскай базе вышуку можна на сайце МУС РФ.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя