“У нас адна маналітная праблема – гэта дыскрымінацыя беларускай мовы”. Кажа вядомы абаронца беларускай мовы, так званы моўны інспектар Ігар Случак.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць сёння, 21 лютага, і ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі ладзяць у гэты дзень агульнанацыянальныя дыктоўкі ды іншыя імпрэзы, прысвечаныя гэтай даце, але на самой справе беларуская мова ў Беларусі знаходзіцца ў небяспецы.

Што можна зрабіць для яе захавання і развіцця ўжо ў Новай Беларусі, дзеліцца сваім меркаваннем Ігар Случак:
– Мы дзяржава неразвітой дэмакратыі. Калі мы прыйдзем да ўлады, нам не трэба гуляць у развітую дэмакратыю. Нам проста трэба рабіць тую дэмакратыю, якую мы можам зрабіць. Таму ўсе спрэчкі пра тое, колькі павінна быць моў – адна ці дзве – іх не павінна быць. Гэта ўсё будзе антыдзяржаўныя размовы. Нам трэба адразу вярнуцца да Канстытуцыі 1994 года, дзе беларуская мова адзіная дзяржаўная. І далей хутка праводзіць беларусізацыю. Мова – гэта той сродак, які можа захаваць нашую дзяржаўнасць, нават калі мы я часова згубім.
Паводле Ігара Случака, беларусізацыю трэба будзе праводзіць хуткімі тэмпамі, за 3 месяцы ці паўгода, а не так, як гэта было ў 90-х гадах, калі яе расцягнулі на 10 гадоў і не паспелі ў выніку правесці.
“Змены, як пазітыўныя, так і негатыўныя, могуць адбывацца вельмі хутка. Але ёсць добры прыклад Генадзя Карпенкі і горада Маладэчна”, – зазначае Ігар Случак.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






