BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ігар Случак: Пісаць звароты, я лічу, патрэбна

Больш за 400 зваротаў з патрабаваннем пашырыць беларускую мову піша юрыст і праваабаронца Ігар Случак да беларускіх чыноўнікаў і дырэктараў прадпрыемстваў кожны месяц. Паводле праваабаронца, станоўчых адказаў стала болей. З чым гэта звязана? І навошта працягваць выкарыстоўваць беларускую мову ў жыцці?

На гэтыя і іншыя тэмы разважае Ігар Случак у гутарцы з Юліяй Сівец.

РР: Ты ўжо амаль год у вымушанай эміграцыі. ЦІ атрымліваецца змагацца за беларускую мову?

Ігар Случак: Так, як бы тое дзіўна не гучала, але я можа быць нават больш зваротаў зараз пішу, чым пісаў іх у Беларусі. Вось гэтыя звароты, яны нават у папаўненні нават з мінулым годам, больш пазітыўных адказаў прыходзіць і ад вытворцаў, і ад выканкамаў. Больш беларускай мовы становіцца. Можа хтосьці забыў, але напрыклад, тыя нядобразычліўцы, якія нас выціскалі з краіны, мяне выціскалі, што я пачынаў сваю кампанію па перапісцы з чыноўнікамі па пашырэнні беларускай мовы, калі я яшчэ быў у першай эміграцыі ў Эстоніі. Таму для мяне гэта не ў навінку працаваць з-за мяжы. Мне хацелася заставацца ў Беларусі, як беларусу, але працаваць мне стала можа быць нават лягчэй з аднаго боку. Бо няма пагрозы ў параўнанні з трыма папярэднімі гадамі, дзе мы жылі ў падполлі. Пісаць звароты, я лічу, патрэбна, гэта дае вынік. Вось зараз.

РР: Ты напісаў у сябе ў Фэйсбуку, што 220 зваротаў ты толькі ў верасні даслаў за беларуску мову. Якія звароты найбольш запомніліся? Да каго звяртаўся?

Ігар Случак: Тут я нават крыху ўдакладню, што 220 зваротаў, гэта тыя звароты, якія аплацілі беларусы на маім Patreon. Напрыклад, чалавек данаціць 5 еўра і я за гэтыя грошы пішу тры звароты ад імя гэтага чалавека груба кажучы. А так я нават і больш пішу іх у месяц, можа пад 400 ці нават болей часам. Якія самыя цікавыя? Ну мне зараз цікавы перыяд пашырэння вулічных указальнікаў, шыльд. Такога не было, што такія пазітыўныя адказы даволі масавы ідуць. Нават у тым жа Берасці вывучаюць прыклад Менска, калі 10 тысяч вулічных шыльдаў замянілі. Сярод іх большасць на беларускую мову. Таму ў Менску ўжо толькі беларускамоўныя шыльды. Цікава. Кожны адказ ён такі своеасаблівы. У спорце можа быць горшыя навіны.

РР: Наконт спорту да каго звяртаўся і з якімі патрабаваннямі?

Ігар Случак: Наконт спорту, у асноўным гэта клубы. Патрабаванні былі больш шырока ўжываць беларускую мову на форме гульцоў, у аздабленні сайтаў, аздабленні гульнявых пляцовак. Нават дзіўна, што ў гэтым годзе ў футбольным чэмпіянаце, хіба ці не 12 з 16 клубаў, пісалі прозвішчы сваіх гульцоў па-беларуску. Такое бывала можа ў лепшыя часы да 2020 года, такія вынікі добрыя былі. Зараз 2024 год, усе гэтыя рэакцыі, падаўленні ўсяго.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя