Журналісту Ігару Карнею перад вызваленнем прыйшоў рахунак за турэмную робу. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю Радыё Свабода.

“Перад нечаканым вызваленнем прыйшоў рахунак для аплаты шклоўскіх касцюмчыкаў, якія я атрымаў. Дзесьці 194 рублі трэба заплаціць. Спадзяюся, яны справяцца як-небудзь без мяне”, — пракаментаваў Карней.
Ігар Карней у сакавіку 2022 года быў асуджаны на 3 гады паводле абвінавачання ва ўдзеле ў “экстрэмісцкім фармаванні”. Потым яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі і дадалі яшчэ 10 месяцаў калоніі. У чэрвені ён быў вывезены ў Літву разам з яшчэ 13-цю вязнямі, у тым ліку Сяргеем Ціханоўскім.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: baj.media