Як паведаміў у Threads былы палітзняволены Ігар Лосік, пасля вызвалення ў яго яшчэ застаўся пазоў ад Генпракуратуры прыкладна ў 7 мільёнаў даляраў (што складае прыкладна ад 22 да 25 мільёнаў беларускіх рублёў).
Яму выставілі пазоў за паламаныя кайданкі і выкарыстаныя светлашумавыя гранаты на пратэстах 2020-га.

“Гэта сума, якую з 9 жніўня і да 1 снежня была выплачаная супрацоўнікам АМАП дадаткова з бюджэту на прэміі і звышперапрацоўку, калі яны вельмі старанна білі людзей. І вось я павінен вярнуць яе ў бюджэт. Ёсць яшчэ адзін пазоў за паламаныя кайданкі, выкарыстаныя светлашумавыя гранаты і да г.д.”
Нагадаем, Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года. Яму прызначылі 15 гадоў калоніі, але вызвалілі 11 верасня 2025 года пры садзейнічанні ЗША.
вясна





