У Познані сёння адбываецца ІІ Кангрэс па палітвязнях, які пачаўся ў пятніцу, 26 верасня, у Варшаве. Сярод удзельнікаў як былыя зняволенныя, так і прадстаўнікі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вязняў.
На імпрэзе былыя зняволенныя распавядаюць пра свой досвед, дабрачынныя арганізацыі прэзентуюць сваю дзейнасць і разам шукаюць шляхі дапамогі пацярпелым.
Пра адно з аб’яднанняў распавяла Вольга Філатчанкава:
– Гэта аб’яднанне былых палітзняволеных, якія прайшлі досвед гомельскай калоніі ІК-4. Ідэя гэтага аб’яднанне палягае ў тым, што мы адзін аднаго проста разумеем без слоў. Нам не трэба тлумачыць, як там было, што там было. То бок гэта такое больш зачыненае аб’яднанне. І на дадзены момант гэта мае больш тэрэпеўтычны эфект.


















Беларускае Радыё Рацыя






