BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ілля Яшын падчас выступу ў Берліне згадаў беларускіх палітвязняў

Адзін з вызваленых у выніку вялікага абмену зняволенымі, расейскі апазіцыйны палітык Ілля Яшын выступіў у Берліне на вялікім мітынгу.

Падчас выступу ён выказаўся і пра палітычных зняволеных у Беларусі, дзе, заявіў палітык, «народ гвалціць адмарожаны дыктатар, дзе людзей лупяць дубінкамі, утоптваюць у асфальт». Украіна і Беларусь для палітыка не чужыя. «Я нават паспеў пасядзець на Акрэсціна, бачыў гэтае Акрэсціна знутры….і разумею, якія там умовы, гэта жахліва», – сказаў Яшын.

Ён лічыць, што ў спісе абмену павінны былі быць і беларускія палітзняволеныя. У прыватнасці, Яшын згадаў Марыю Калеснікаву і Сяргея Ціханоўскага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: DW