BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Імаверна, затрыманы блогер і журналіст Аляксей Бацюкоў

Магілёўскі блогер і журналіст Аляксей Бацюкоў, імаверна, затрыманы. Паводле сяброў Аляксея, пасля ператрусу ў яго дома і допыту ў КДБ 5 снежня ён не вярнуўся дахаты. Дзе ён зараз — невядома, піша тг-канал @bajmedia.

Фота: @bajmedia

Па словах магілёўскага актывіста Змітра Салаўёва, які зараз жыве ў вымушанай эміграцыі, 6-га снежня ён меў тэлефонную размову з Бацюковым: “Аляксей распытваў мяне, як можна з’ехаць з Беларусі. Але мяне насцярожыла, што ён падрабязна распытвае пра тое, чым людзі з падобнымі намерамі звычайна не цікавяцца. 7 снежня ад яго быў яшчэ адзін падобны званок”.

Салаўёў упэўнены, што Бацюкоў звяртаўся да яго, знаходзячыся ў службовым кабінеце падчас допыту, яго змусілі так зрабіць, каб выпытаць інфармацыю.