
Наладжванне жыцця за мяжой, сувязь з роднымі, дапамога з эвакуацыяй, інфармацыйная падтрымка палітвязняў. Такі далёка не поўны спіс накірункаў дзейнасці маюць прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі палітвязняў, – адзначыла старшыня Іна Шырокая:
– Асноўная задача асацыяцыі ў тым, каб кансалідаваць, не пакінуць саміх родных і тых, хто сядзеў, хто сядзіць, завесці іх у нармальны свет.
Іна Шырокая дадала, што пераважная большасць палітвязняў звяртаецца па дапамогу пасля таго, як выязджае за межы Беларусі. Паколькі ў самой краіне захоўваецца пагроза рэпрэсій.
Беларускае Радыё Рацыя






