BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

 Ініцыятыва “Актыўным быць файна” прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Актыўным быць файна». МУС унесла ініцыятыву ў свой пералік датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Фармаванне вызначаецца як “група грамадзян, з ліку ініцыятывы “Актыўным быць файна”, галаўным офісам у Літве і прадстаўніцтвамі ў Польшчы, Украіне, Грузіі і Швецыі”.

У пераліку згадваецца Юлія Міцкевіч. Таксама ў яго ўнесены сайт ініцыятывы, яго старонкі ў сацыяльных сетках і акаўнты ў месэнджарах.

Трэба адзначыць, што інтэрнет-рэсурсы «Актыўным быць файна» з’явіліся ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм.

У 2021 годзе, як і большасць НДА, арганізацыя была прымусова ліквідаваная і спыніла сваю працу ў краіне, але пераадкрылася і працягвае дзейнасць як беларуская арганізацыя ў Літве, Польшчы і Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя