BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ініцыятыва дапамогі By_Help звярнулася па фінансавую дапамогу

Адна з дзвюх найбуйнейшых ініцыятыў дапамогі рэпрэсаваным беларусам By_Help звярнулася па фінансавую дапамогу. “Пасля перадвыбарных “пагромаў” колькасць зваротаў да нас падвоілася“, — адзначыў у “Фэйсбуку“ яе заснавальнік і кіраўнік Аляксей Лявончык.

“Ініцыятыва працягвае плаціць штрафы, судовыя і іншыя выдаткі, якія рэжым накладае на рэпрэсаваных, збанкрутаваўшы іх. Хуткасць нашай рэакцыі — дзень з моманту атрымання заяўкі да кантакту, тры тыдні да аплаты”, — паведаміў ён.

Аднак, як адзначыў Лявончык, без каманды, якая “вымушаная працаваць ва ўмовах пагаршэння бяспекі, не абысціся”. Фонду неабходна сабраць 15 тыс. еўра. Да 21:00 20 студзеня паступіла больш за 4 тыс. еўра.

Беларускае Радыё Рацыя