У Варшаве запускаецца ініцыятыва дапамогі палітвязынкам “Freedom Women”.

“Мы – аб’яднанне жанчын, якія самі перажылі рэпрэсіі, зняволенне і гвалт у Беларусі”, – распавядае пра суполку яе сузаснавальніца Ірына Шчасная.
-Наш фокус – гэта жанчыны-палітзняволеныя, якія адбылі свой тэрмін, якія выходзяць і маюць патрэбу ў рэабілітацыі. Мы самі там былі і бачылі ўсё на ўласныя вочы. Мы самі пэўны час ужо знаходзімся ў эміграцыі і маем уяўленне, што патрэбна жанчынам на першым этапе. Канешне, зараз ёсць розныя арганізацыі, якія аказваюць дапамогу, але практыка паказвае, што гэта дапамога не такая, якая патрабуецца для рэалібілітацыі жанчын.
Сярод заснавальніц ініцытывы – і экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава.
“Мы пачалі ўжо наладжваць міжнародныя стасункі, каб разам дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу”, – кажуць прадстаўніцы “Freedom Women”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






